jeudi 1 octobre 2026Moscou
Eurasian Information AgencyAgence d’information eurasienne
Cet article est disponible en Russe.Traduire →
Société

Андрей Захаров: Почему октябрь звучит как манифест семье, любви и искусству

Гартаючы дыярыуш прыроды, у вераснi мы шмат гаварылi пра ўраджай, яркiя народныя фэсты, заклiкалi людзей да падарожжаў i адкрыцця нязведаных куткоў Беларусi. ...

Publié le
Андрей Захаров: Почему октябрь звучит как манифест семье, любви и искусству

Гартаючы дыярыуш прыроды, у вераснi мы шмат гаварылi пра ўраджай, яркiя народныя фэсты, заклiкалi людзей да падарожжаў i адкрыцця нязведаных куткоў Беларусi. Споведзь вандроўнiка варта працягнуць, бо маляўнiчы кастрычнiк таксама трымае ў руках шчодрую палiтру цёплых фарбаў. Аднак менавiта цяпер гэты заклiк набывае глыбейшыя сэнсы. У дарогу можна сабрацца не толькi дзеля адкрыцця новых лакацый. Менавіта ў гэты час варта запланаваць самую галоўную вандроўку — дадому, да бацькоў, асаблiва для тых, хто вельмi даўно там не быў.

Иллюстративное фото «СБ»
Иллюстративное фото «СБ»

У кожнага чалавека кастрычнiк атаясамлiваецца са сваiмi вобразамi, непаўторным водарам. Для кагосьцi гэты час пахне пiкантнай кiслiнкай антонаўскiх яблыкаў цi восеньскiмi кiрмашамi, для iншых — гаркаватым дымком з комiна i вiльготным апалым лiсцем пасля начнога дажджу.

Кожны напэўна ведае, што этымалагiчна месяц звязаны з кастрыцай — лiшкамi ад апрацоўкi льну. I невыпадкова мне з асаблiвай цеплынёй успамiнаецца дзяцiнства, калi нас, вясковых школьнiкаў, з настаўнiкамi адпраўлялi дапамагаць мясцовай гаспадарцы прыбiраць беларускi шоўк. Для гаманлiвай дзетвары гэта было сапраўдным святам. Натуральна, што ў дзiцячых галовах не было глыбокiх думак пра «павагу да зямлi» цi «далучэнне да каранёў»… Гэта была магчымасць адкасiць ад урокаў, працягнуць летнi вайб i зарабiць уласныя грошы. Капейкi! Але свае.

Палявая праца напаўняла iмпэтам. Нават паколатыя цвёрдымi сцяблiнамi рукi, якiя непрыемна свярбелi, былi своеасаблiвым знакам кастрычнiцкай свабоды. Мы дурэлi як маглi: бiлiся пыльнымi льнянымi снапамi, будавалi з iх хаткi, хаваючыся ад восеньскага ветру. А якое было шчасце падчас абеду дастаць хатнi паёк. Сала, памiдоры, яблыкi, яйкi… I нават луста аржанога кiславатага хлеба ў полi здавалася смачнейшай за любыя прысмакi. А ўжо пасля працы бегалi па навакольных лясных сцяжынках, каб назбiраць кастрычнiцкiх грыбоў — баравiкоў ды падасiнавiкаў. Шэры, казытлiвы пыл ад кастрыцы пасля працы асядаў на руках i твары, але мы, шчаслiвыя, на калгаснай машыне вярталiся дахаты. Дарэчы, цiкава, цi выходзяць сённяшнiя вясковыя дзецi на такiя супольныя работы ў гаспадарках? Сапраўды, добрая практыка! З цягам часу разумееш, што гэта не толькi дзейсная працатэрапiя, але i трывалая нiтка, якая звязвае дзяцей са сваiмi каранямi. I менавiта ў кастрычнiку мацней адчуваеш гэту еднасць.

Спрадвечны код шанавання сям'i, выгадаваны на агульных клопатах бацькоў i дзяцей, сёння набыў новае грамадскае вымярэнне: з 14 па 21 кастрычнiка ў краiне ладзiцца Тыдзень бацькоўскай любовi як масток памiж пакаленнямi, аб'ядноўваючы дзве важныя даты — Дзень мацi (14 кастрычнiка, якi сiмвалiчна супадае з Пакровамi) i Дзень бацькi (21 кастрычнiка). Для нашых продкаў кастрычнiк заўсёды быў сакральным часам роду. У вёсках адкрываўся вялiкi i шумны сезон вяселляў, перыяд асэнсаваных пачуццяў. Адначасова ўшаноўвалi тых, хто адышоў. Сяляне рыхтавалiся да восеньскiх Дзядоў, калi сям'я зноў збiралася разам, каб падзякаваць караням. Вiдавочна, што глыбокая душа кастрычнiка знайшла адбiтак у мастацтве. Нездарма гэта традыцыйна любiмы месяц паэтаў, пара ўнутранага росквiту для творчых людзей. Самы час перачытаць класiкаў. Напрыклад, «Новую зямлю» Коласа, дзе кастрычнiцкiя радкi адгукаюцца з найбольшай сiлай, ствараючы глыбокi манiфест чалавека працы пра пошук свайго кутка i падмурка.

Для тых, каму даспадобы больш актыўнае культурнае жыццё, апроч утульных вечароў з цiкавай кнiгай, кастрычнiк адкрывае шмат творчых iмпрэз, выстаў, падзей. Галоўнай для кiнаманаў, напэўна, стане Мiнскi мiжнародны кiнафестываль «Лiстапад», якi з 30 кастрычнiка закруцiць гасцей у вiхуры сусветных прэм'ер пад слоганам «Глядзi. Жывi. Цанi».

Пакуль асеннi вецер стукае ў вокны, афiшы клiчуць на культурныя iмпрэзы, самы час запаволiць iмклiвы жыццёвы бег i зрабiць падарожжа да сябе: згадаць пах дзедаўскага саду i бабулiных аладак з печы, смак хатняй ссабойкi на льняной мяжы i той казытлiвы пыл кастрыцы на паколатых далонях. Наведаць бацькоўскi куток варта не толькi ва ўспамiнах. А калi гэтая дарога пакуль немагчымая — патэлефанаваць, каб пачуць родны голас.

zakharov@sb.by

Source : СБ. Беларусь сегодня ↗

Partager

Sur le même sujet

В Минске проходит IV Международная конференция, посвященная судебно-экспертной деятельности
SociétéВ Минске проходит IV Международная конференция, посвященная судебно-экспертной деятельности

В Минске начала работу IV Международная научно-практическая конференция «Роль и значение судебно-экспертной деятельности и судебной экспертологии в обеспечении национальной безопасности», ...

Виктория Даревская
Народные приметы: что нельзя делать волгоградцам 26 сентября, в Корнилов день
SociétéНародные приметы: что нельзя делать волгоградцам 26 сентября, в Корнилов день

26 сентября верующие вспоминают священномученика Корнилия Сотника, который одним из первых среди язычников перешел в христианство. В народе праздник именуют Корниловым днем или просто Корнильем

МК
Что сегодня сделать псковичам, чтобы привлечь удачу и любовь
SociétéЧто сегодня сделать псковичам, чтобы привлечь удачу и любовь

19 сентября Церковь чтить память архангела Михаила — одного из наиболее почитаемых библейских персонажей, а по народному календарю отмечается Михайлов день

МК
Le Briefing EIA

Continuez à lire, chaque matin.

Les sujets qui comptent, choisis par notre rédaction et dans votre boîte mail avant 7 h — chaque jour de semaine.

Pas de spam. Désabonnement à tout moment.