Аналитик БИСИ: ВНС помогает поддерживать внутреннюю стабильность, мир и социальную гармонию
Трыццацiгадовы юбiлей першага Усебеларускага народнага сходу для нас важная падзея. За перыяд сваёй працы ён набыў канстытуцыйны статус, стаў вышэйшым ...

Трыццацiгадовы юбiлей першага Усебеларускага народнага сходу для нас важная падзея. За перыяд сваёй працы ён набыў канстытуцыйны статус, стаў вышэйшым прадстаўнiчым органам народаўладдзя ў краiне, яго паўнамоцтвы канцэнтруюцца на пытаннях стратэгiчнага развiцця дзяржавы i ствараюць магчымасцi стабiлiзацыi палiтычнай сiстэмы ва ўмовах турбулентнасцi. Аднак пры ўсiм наватарскiм характары рашэнняў у сучасным канстытуцыйным будаўнiцтве традыцыi прамой дэмакратыi былi закладзены глыбока ў нашай гiсторыi. Давайце ўважлiва разгледзiм гэты шлях.

У перыяд iснавання першых усходнеславянскiх дзяржаўных утварэнняў у X-XIII стагоддзях адным з ключавых органаў кiравання было веча — сход паўнапраўных мужчын. Ён мог запрашаць i выганяць князёў, абвяшчаць вайну i заключаць мiр, а таксама склiкаць народнае апалчэнне для абароны роднай зямлi.
У ВКЛ i Рэчы Паспалiтай традыцыi калектыўнага вырашэння спраў набылi больш складаныя формы. Ключавым органам стаў агульнадзяржаўны (вальны) сойм, якi складаўся з дзвюх палат — Сената, дзе засядалi вышэйшыя дзяржаўныя асобы i магнаты, i Пасольскай iзбы, якая фармiравалася з шараговых шляхцiцаў.
Аднак гэтая на першы погляд прагрэсiўная сiстэма хавала ў сабе фундаментальныя рызыкi. «Залатыя шляхецкiя вольнасцi» — права выбiраць манарха, ствараць часовыя саюзы шляхты (канфедэрацыi) i, галоўнае, прынцып адзiнагалоснага прыняцця рашэнняў (liberum veto) прывялi да дысбалансу ўлады i сталi асноўнай прычынай крызiсу i распаду Рэчы Паспалiтай. Мадэль «шляхецкай дэмакратыi», у адрозненне ад расiйскiх Земскiх сабораў або французскiх Генеральных штатаў, увогуле не ўлiчвала iнтарэсаў непрывiлеяваных слаёў грамадства.
На фоне саслоўных соймаў важнымi асяродкамi самастойнасцi заставалiся гарады. Магдэбургскае права, якое з канца XIV стагоддзя атрымалi Брэст, Гродна, Мiнск i дзясяткi iншых паселiшчаў, вызваляла мяшчан ад феадальнай залежнасцi i давала iм права на ўласны магiстрат i ратушу.
У сваю чаргу, сялянскiя грамады нават ва ўмовах узмацнення прыгону захоўвалi пэўную аўтаномiю ў пытаннях размеркавання зямель i падаткаў. Доўгi час iснаваў i копны суд, якi прымаў рашэннi на аснове звычаёвага права. У перыяд знаходжання беларускiх зямель у складзе Расiйскай iмперыi традыцыi калектыўнага вырашэння спраў працягвалi захоўвацца на гэтым узроўнi. Хацеў бы акцэнтаваць асаблiвую ўвагу, што, нягледзячы на працэсы фарміравання на беларускiх землях iндустрыяльнага грамадства i станаўлення нацыяльнай iнтэлiгенцыi, у пачатку XX стагоддзя пераважная большасць беларусаў былi сялянамi.
Спробай перавесцi гэтую традыцыю самаарганiзацыi i самакiравання на ўзровень нацыянальнай дзяржаўнасцi стаў Усебеларускi з'езд 1917 года. Сабраны ў Мiнску, ён аб'яднаў прадстаўнiкоў палiтычных i грамадскiх сiл з мэтай устанаўлення шляхоў нацыянальнага самавызначэння. Нягледзячы на адсутнасць станоўчых вынiкаў, менавiта ён паклаў пачатак працэсу абвяшчэння незалежнасцi.
У межах артыкула немагчыма даць вычарпальных ацэнак працэсам, якiя адбывалiся падчас стварэння беларускай дзяржавы. Аднак iх вынiкам стала БССР. Зразумела, што цэнтрам савецкай палiтычнай сiстэмы была кампартыя, якая вызначала стратэгiчныя напрамкi развiцця краiны. Аднак нават унутры гэтай мадэлi працаваў прынцып партыйнай дэмакратыi: выбарнасць партыйных органаў i калектыўнае абмеркаванне рашэнняў. Асаблiвае месца займала заводскае самакiраванне, пры якiм працоўныя калектывы ўдзельнiчалi ў вырашэннi пытанняў арганiзацыi працы i сацыяльнага развiцця прадпрыемстваў. Такiм чынам, нават у рамках аднапартыйнай сiстэмы захоўвалiся некаторыя механiзмы калектыўнага абмеркавання i ўзгаднення iнтарэсаў.
Незалежная Беларусь пайшла па сваiм шляху, аднак вiдавочна, што традыцыя народаўладдзя на беларускiх землях мае глыбокiя гiстарычныя каранi. Яна прайшла складаны шлях эвалюцыi ад вечавых сходаў старажытнага Полацка праз саслоўныя соймы i гарадское самакiраванне да Усебеларускага народнага сходу. Гэты шматвяковы вопыт пошуку балансу памiж уладай i грамадствам стаў тым падмуркам, на якiм сёння грунтуецца сучасная сiстэма ўладкавання краiны. Гiстарычны вопыт паказвае, што для павышэння эфектыўнасцi функцыянавання дзяржавы неабходна iнтэграцыя iнстытутаў народаўладдзя ў працэс прыняцця рашэнняў на ўсiх узроўнях. Менавiта такое ўбудаванне механiзмаў прамога ўдзелу грамадзян у агульную архiтэктуру ўлады забяс-печвае яе доўгатэрмiновую ўстойлiвасць i высокую адаптыўнасць да зменлiвых умоў i новых выклiкаў. Развiццё iнстытута УНС замацоўвае суверэнiтэт i вызначае стратэгiчны вектар руху краiны. Ва ўмовах беспрэцэдэнтнай сусветнай турбулентнасцi гэта мадэль, як i наша адданасць традыцыям, дапамагае нам захоўваць унутраную стабiльнасць, мiр i грамадскую згоду.
Сяргей ЖУК, аналiтык Беларускага iнстытута стратэгiчных даследаванняў



