суббота, 7 ноября 2026 г.Москва
Eurasian Information AgencyЕвразийское информационное агентство Global Media Group
Общество

Аналитик БИСИ: Октябрьская революция открыла белорусам окно возможностей

Святкаванне Вялікага Кастрычніка не проста даніна традыцыі ці дадатковы выхадны. Каб глыбей зразумець значэнне гэтай падзеі для беларусаў, прапаную заглянуць у ...

Опубликовано
Аналитик БИСИ: Октябрьская революция открыла белорусам окно возможностей

Святкаванне Вялікага Кастрычніка не проста даніна традыцыі ці дадатковы выхадны. Каб глыбей зразумець значэнне гэтай падзеі для беларусаў, прапаную заглянуць у яе гістарычны кантэкст.

Иллюстративное фото «СБ»
Иллюстративное фото «СБ»

Рэвалюцыйныя працэсы пачатку XX стагоддзя — перыяд кардынальнай сацыяльнай, палітычнай і эканамічнай трансфармацыі Расійскай імперыі. Ён, зразумела, паўплываў на вялікую колькасць людзей. Дзяржава, якая больш чым стагоддзе вызначала ўклад жыцця на беларускіх землях, раптам страціла сваю ўнутраную апору, і на змену ёй прыйшлі новыя формы арганізацыі ўлады і вытворчасці, спосабы прыняцця рашэнняў, пачала фарміравацца светапоглядная рамка на аснове новай ідэалагічнай мадэлі. Маштаб рэвалюцыйных працэсаў, натуральна, робіць іх складанымі і супярэчлівымі. Яны спалучалі ў сабе і трагедыю Грамадзянскай вайны з чырвоным і белым тэрорам, і маштабныя эксперыменты фактычна ва ўсіх сферах жыцця грамадства, і барацьбу з інтэрвенцыяй заходніх краін, і абвяшчэнне шматлікіх дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі былой імперыі. Разам з гэтым упершыню пачала на практыцы рэалізоўвацца мадэль сацыяльнай дзяржавы. Нягледзячы на ўсю супярэчлівасць і жорсткасць рэвалюцыйнай эпохі, менавіта тады былі закладзены асновы таго, што сёння мы ўспрымаем як натуральнае: бясплатная адукацыя і медыцына, сацыяльнае забеспячэнне, роўнасць жанчын і мужчын.

У сувязі з вышэйзгаданым цалкам лагічна, што і дагэтуль тыя падзеі выклікаюць спрэчкі як у прафесійным асяроддзі навукоўцаў-гісторыкаў, так і ў грамадстве. У залежнасці ад палітычных перакананняў і светапогляду гістарычныя дзеячы і самі падзеі могуць разглядацца як подзвіг ці як злачынства, а іх удзельнікі — як героі ці як здраднікі. Напэўна, найбольш ярка гэта праяўляецца ў ацэнках асноўных дзеючых асоб таго перыяду: імператара Мікалая II, Уладзіміра Леніна, Аляксандра Керанскага і іншых, чые імёны дагэтуль выклікаюць жывыя дыскусіі.

Мяркую, што, разглядаючы гістарычныя падзеі з пазіцый сістэмнага падыходу, мы павінны фарміраваць на іх свой, беларускі погляд. Фактычна трэба адказваць на пытанне: «Якое значэнне тыя ці іншыя працэсы мелі для беларускага народа?» Не выключэнне і Кастрычніцкая рэвалюцыя. Яшчэ за некалькі гадоў да 1917‑га дзеячы беларускага нацыянальнага руху ў сваёй большасці не ставілі пытанне аб поўнай незалежнасці, абмяжоўваючыся ідэяй аўтаноміі ў складзе дэмакратычнай Расіі. Менавіта рэвалюцыя, якую ў расійскай гістарычнай навуцы слушна называюць «Вялікай рускай рэвалюцыяй», стала тым самым акном магчымасцей, якое значна паскорыла працэс абвяшчэння незалежнай Беларусі. Ва ўмовах геапалітычных зрухаў і сацыяльнага крызісу першых месяцаў пасля падзей Кастрычніка 1917 года беларускі рух змог перайсці ад палітычных дэкларацый да рэальнага дзяржаўнага будаўніцтва. Менавіта тады ідэя поўнай дзяржаўнай незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі ў яе этнаграфічных межах упершыню набыла канкрэтныя рысы.

Ужо ў снежні 1917 года ў Мінску адбыўся І Усебеларускі з'езд, які сабраў прадстаўнікоў розных палітычных і грамадскіх сіл, што стала першай спробай паставіць пытанне стварэння дзяржавы. Аднак, на жаль, ён быў разагнаны мясцовымі органамі кіравання з бальшавікоў, якія не разумелі ў поўнай ступені значнасці вырашэння пытання самавызначэння нашага народа. Нягледзячы на гэта, ідэя беларускай дзяржаўнасці не знікла: у выніку складаных працэсаў 1 студзеня 1919 года быў абвешчаны маніфест Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі, што паклала пачатак савецкай форме беларускай дзяржаўнасці.

Цікава, што падзеі 1917‑га і 17 верасня 1939 года, нягледзячы на розніцу ў гістарычных эпохах і кантэкстах, дэманструюць пэўную гістарычную аналогію. У абодвух выпадках лёс беларускіх зямель вырашаўся ў кантэксце глабальных геапалітычных узрушэнняў: спачатку Першай сусветнай вайны і краху Расійскай імперыі, затым пачатку Другой сусветнай вайны і краху Польскай дзяржавы. І ў тым і ў другім выпадку Беларусь апынулася ў цэнтры сутыкнення буйных дзяржаў, але менавіта гэтыя знешнія катаклізмы адкрылі для нашага народа тое самае акно магчымасцей.

У 1917 годзе гэтая магчымасць дазволіла абвясціць незалежнасць, а ў 1939‑м — уз'яднаць беларускі народ. У абодвух выпадках глабальныя працэсы не проста закранулі Беларусь, а сталі тым каталізатарам, які даў беларускаму народу зрабіць крок да гістарычнай справядлівасці. Гэта дазваляе зрабіць важную выснову: у гісторыі мы часта бачым, як знешнія абставіны могуць быць складанымі і нават трагічнымі, але пры наяўнасці ўнутранай волі і палітычнай суб'ектнасці яны могуць быць выкарыстаны для ўмацавання дзяржавы.

Гэты гістарычны ўрок асабліва актуальны сёння, калі наша краіна стаіць перад новымі выклікамі. У сучаснай Беларусі адбываецца пэўнае пераасэнсаванне свята. Яно ўсё больш адыходзіць ад выключна палітычнай рыторыкі, набываючы рысы гістарычнай пераемнасці і сацыяльнай скіраванасці. Яскравай традыцыяй стала адкрыццё напярэдадні 7 лістапада значных сацыяльных і эканамічных аб'ектаў: бальніц, школ, дзіцячых садоў, мастоў і дарог. У розныя гады да гэтай даты ўводзіліся ў строй такія буйныя праекты, як Беларуская АЭС, абноўлены мост праз Прыпяць у Мазыры. Такі падыход дазваляе Беларусі напаўняць свята новым сэнсам — стабільнага развіцця і сацыяльнай адказнасці дзяржавы перад сваімі грамадзянамі.

Сяргей ЖУК, аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў

Источник: СБ. Беларусь сегодня ↗

Поделиться

По теме

Сын Дмитрия Гудкова покончил с собой
ОбществоСын Дмитрия Гудкова покончил с собой

Покончил с собой Иван Гудков, сын оппозиционера Дмитрия Гудкова и его первой жены, Софьи Капковой. Ксения Собчак сообщила, что он сообщал о трудностях эмиграции

Яна Соловьева
В бойца ММА «Никархо» выстрелили из травмата в центре Владикавказа
ОбществоВ бойца ММА «Никархо» выстрелили из травмата в центре Владикавказа

В центре Владикавказа мужчина пострадал в результате стрельбы из травматического пистолета, сообщает МВД по Северной Осетии.

Виктория Хабарова, Александра Озерова
РСТ сообщил о 23 обращениях заболевших туристов из отеля в Турции
ОбществоРСТ сообщил о 23 обращениях заболевших туристов из отеля в Турции

С августа страховые компании зафиксировали 23 обращения от туристов, отдыхавших в турецком отеле Bosphorus Sorgun, с похожими жалобами на плохое самочувствие, сообщили РБК в пресс-службе Российского союза туриндустрии (РСТ).

Евгения Сорокина, Виктория Хабарова
Брифинг EIA

Продолжайте читать каждое утро.

Истории, которые важны, отобранные нашими редакторами и в вашем почтовом ящике до 7 утра — каждый будний день.

Без спама. Отписаться можно в любой момент.