Thursday, September 17, 2026St. Petersburg
Eurasian Information Agency
Society

Жители Столбцовщины не теряли надежды на воссоединение страны в суровые годы межвоенной полонизации

Дзённікі, фотаздымкі, рэчы побыту… Такія артэфакты можна ўбачыць у музейным пакоі пры Стаўбцоўскай раённай бібліятэцы і ў дамашніх архівах мясцовых жыхароў. ...

Published
Жители Столбцовщины не теряли надежды на воссоединение страны в суровые годы межвоенной полонизации

Дзённікі, фотаздымкі, рэчы побыту… Такія артэфакты можна ўбачыць у музейным пакоі пры Стаўбцоўскай раённай бібліятэцы і ў дамашніх архівах мясцовых жыхароў. Тут беражліва захоўваюць успаміны і матэрыяльныя сведчанні тых часоў, калі беларусы праходзілі шэраг выпрабаванняў, набліжаючы час вызвалення ад панскага гнёту.

photo

Так склалася, што паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года Стоўбцы адышлі да Польшчы і сталі цэнтрам гміны Стаўбцоўскага павета Навагрудскага ваяводства.

— Тут у той час налічвалася каля 7 тысяч жыхароў, — распавядае экскурсавод Міхаіл Міхно. — Стоўбцы сталі памежнай зонай, атрымаўшы ад палякаў мянушку «брама ў Еўропу». У 1926‑м у горадзе пабудавалі новы чыгуначны вакзал, які, дарэчы, знешне практычна не змяніўся з тых часоў. Але жыццё мясцовага насельніцтва стала звышнапружаным і небяспечным незалежна ад узросту і статусу.

Экскурсавод Міхаіл Міхно.
Экскурсавод Міхаіл Міхно.

Вядома, што з 400 беларускіх школ, якія існавалі на тэрыторыі Заходняй Беларусі да польскай акупацыі, у 1928 годзе засталося 29 беларускіх і 49 змешаных польска-беларускіх, у 1934‑м — толькі 16, у 1939‑м — ніводнай. Былі зачыненыя дзве настаўніцкія семінарыі (у Барунах і Свіслачы), восем беларускіх гімназій (у Будславе, Гродне, Грудцы, Клецку, Маладзечне, Навагрудку, Нясвіжы, Радашковічах).

Апалячванне ва ўсіх праявах закранула жыхароў Стоўбцаў і акругі. Шмат дэталяў даведаліся ад мясцовага жыхара — гісторыка, настаўніка, пісьменніка Аляксандра Клімаша: — «Ідзеш у школу — пакінь дома хамскую мову!», «Пан ёсць пан, халоп ёсць халоп»... Гэтыя выразы былі напісаны нават на сценах навучальнай установы. І не толькі словамі дзецям указвалі на рабскае становішча: іх білі, садзілі на сухі гарох у кутах класаў, ад якога дзіцячыя каленкі часам не паспявалі гаіцца… Калі паглядзець на захаванае з 1930‑х гадоў пасведчанне аб заканчэнні школы, то немагчыма не заўважыць той факт, што насупраць такіх прадметаў, як гісторыя і беларуская мова, стаяць не адзнакі, а прочыркі. Каментарыі лішнія, згодны?

У прыгнечаным, бяспраўным становішчы знаходзілася беларуская інтэлігенцыя. Настаўнікаў адхілялі ад працы ў Заходняй Беларусі і замянялі польскімі. Вынік — больш за 35 працэнтаў насельніцтва Заходняй Беларусі ў 1939 годзе заставалася непісьменным.

Акт несправядлівасці, здзейснены ў дачыненні да беларускага народа, не мог не выклікаць масавага абурэння з боку той часткі беларускай нацыянальнай эліты, якая была катэгарычна не згодная з заключэннем Рыжскай так званай мірнай дамовы. Аднак беларусы не маглі займаць дзяржаўныя пасады — у кіраўніцтва ўваходзілі выключна палякі.

Аляксандр Клімаш з хваляваннем успамінае гісторыю пра свайго дзядзьку Мікалая:

— Падпольшчык, камуніст, ён скончыў сваё жыццё ў страшных пакутах. Арыштаванаму маладому чалавеку, звязаўшы папярэдне рукі, палякі залівалі ў горла керасін, а затым яго бязлітасна дабівалі каванымі ботамі. І вядома ж, гэта быў далёка не адзіны падобны выпадак, калі арышт заканчваўся гібеллю людзей, якія проста хацелі мірна жыць і беларусамі звацца.

Наш суразмоўца беражліва захоўвае лісты і ўспаміны родных, а таксама дакументы і памятныя рэчы, якія адлюстроўваюць гісторыю яго сям'і, у тым ліку і звязаную з гадамі жыцця пад Польшчай.

— Вось гэтая карасінавая лямпа таксама з тых няпростых часоў, калі беларусы вымушаныя былі плаціць падатак «за дождж», выконваць каменданцкую гадзіну, славіць чужое, забіваючы ў сабе самаідэнтычнасць. Электрычнасць, напрыклад, была толькі ў паноў, — распавядае Аляксандр Іванавіч. — Захавалася і вось такая незвычайная карта на метале, і школьная дакументацыя, а таксама асабістыя запісы майго бацькі, які словам і справай служыў роднаму краю. Балючай стратай для яго стала пакутлівая смерць брата. А яшчэ адзін яго брат загінуў 9 мая 1945 года ў Польшчы: падарваўся на міне. У дзень доўгачаканай Перамогі. Толькі ўявіце…

Маладых людзей, у якіх польскія ўлады бачылі не толькі рабоў, але і перспектыўных спецыялістаў, агітавалі на пераезд. Вялася велізарная праца, бачная і не асабліва, мэту якой паўтараць не будзем. Яна пры ўсім сваім жаху ясная.

Цяжкая штодзённая праца і голад увайшлі ў хаты большасці вяскоўцаў у тыя гады. Ураджэнка вёскі Задвор'е Яўгенія Грыгаровіч успамінае:

— Нас палякі за людзей не лічылі. Жылі бедна і ў страху. Мы працавалі разам з дарослымі. Калі бацькі раніцай сыходзілі ў поле, я заставалася прыглядаць за малодшай сястрой, хоць мне самой было ўсяго шэсць гадоў.

photo

Яўгенія Грыгаровіч. Трэба было дастаць ежу з печы, пакарміць сястру і зрабіць іншую працу па хаце, якой хапала заўсёды. Калі на свет з'явіўся яшчэ адзін малы, ужо мая сястра глядзела за ім, а я ішла з бацькамі ў поле. Вельмі добра, што ў нас хоць конь быў. З ім тата ўпраўляўся: араў, баранаваў, сенаваў. А мы дапамагалі саджаць бульбу, сушыць сена, жыта жаць…

На тэрыторыі павета было шмат лясоў. Вось толькі мясцовым жыхарам забаранялася хадзіць туды без спецыяльнага білета за тры злотых. Па тых часах гэта велізарныя грошы: тры дні працаваць на пана трэба было, каб столькі зарабіць. Іншых варыянтаў, як пракарміцца, не было.

— Так, куплялі адзін на дваіх з сястрой квіток на збор грыбоў і ягад у канторы ў Акінчыцах і адпраўляліся ў лес, — успамінае Яўгенія Канстанцінаўна. — Яна збірала ягады ў мой кошык і ішла дадому з пустым, бо пры сустрэчы ахоўнік або ляснік мог забраць усе ягады, калі высветліць, што ты без білета.

А ў Слабадскую школу, у якой вучылася і маленькая Яўгенія, з трох суседніх вёсак хадзілі ўсяго 12 дзяцей.

— Нам, беларусам, забаранялі размаўляць на роднай мове, — удакладняе яна. — Нягледзячы на тое, што я вучылася на выдатна, паступленне пасля сямігодкі ў гімназію было немагчымым, бо для гэтага неабходна было прыняць каталіцтва. Так для мяне, дзяўчынкі з праваслаўнай сям'і, завяршылася навучанне пры польскай уладзе. Цяжкасці паўсталі і з працай. Толькі змяніўшы веру, можна было разлічваць на хоць нейкае месца. І гэта ў той час, калі для прыезджых палякаў заўсёды знаходзілася добрае мястэчка.

Пасля ўз'яднання Беларусі наша суразмоўца працягнула навучанне ў вячэрняй школе і верыла, што складанасці скончыліся, а заўтрашні дзень абавязкова падорыць новыя магчымасці. Калі б не вайна… Але гэта ўжо іншая гісторыя.

rovdo@sb.by

Share

More on This Story

Лукашенко заслушал доклад главы МЧС о ликвидации последствий непогоды
SocietyЛукашенко заслушал доклад главы МЧС о ликвидации последствий непогоды

Президент Беларуси Александр Лукашенко 7 сентября заслушал доклад министра по чрезвычайным ситуациям Вадима Синявского, сообщает корреспондент ...

Минск-Новости
Транспортный налог в Беларуси 2026: кто имеет право на скидку 50% и как оплатить через ЕРИП
SocietyТранспортный налог в Беларуси 2026: кто имеет право на скидку 50% и как оплатить через ЕРИП

Собрали в статье актуальные условия уплаты транспортного налога в Беларуси. Рассказываем о скидках 50% для пенсионеров, инвалидов и ветеранов, новых ставках налога 2026 года, способах оплаты через ЕРИП и других платежных системах.

ОНТ
Угощения на любой вкус: что предлагают минчанам на ярмарке у Дворца спорта
SocietyУгощения на любой вкус: что предлагают минчанам на ярмарке у Дворца спорта

Аромат шашлыка, горячих драников и свежей выпечки встречает гостей праздничной ярмарки у Дворца спорта 12 сентября. Корреспондент агентства ...

Ульяна Кушнерова
The EIA Briefing

Keep reading, every morning.

The stories that matter, chosen by our editors and in your inbox before 7 a.m. — every weekday.

No spam. Unsubscribe anytime.