четверг, 15 октября 2026 г.Москва
Eurasian Information AgencyЕвразийское информационное агентство Global Media Group
Экономика

Аналитик БИСИ: фермеры Брестской области активно выходят за границы малого бизнеса

Фермерства ў сучаснай Беларусi пачало развiвацца фактычна разам з абвяшчэннем дзяржаўнай незалежнасцi. На працягу ўсяго часу асноўным нарматыўна-прававым ...

Опубликовано
Аналитик БИСИ: фермеры Брестской области активно выходят за границы малого бизнеса

Фермерства ў сучаснай Беларусi пачало развiвацца фактычна разам з абвяшчэннем дзяржаўнай незалежнасцi. На працягу ўсяго часу асноўным нарматыўна-прававым актам, якi рэгулюе гэтую сферу гаспадарання, застаецца Закон «Аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы», прыняты яшчэ ў 1991 годзе. Зразумела, у яго неаднойчы ўносiлiся змены i дапаўненнi, аднак асноўныя палажэннi застаюцца стабiльнымi, што стварае трывалыя i празрыстыя ўмовы гаспадарання. На дзяржаўным узроўнi прадугледжаны меры падтрымкi, забяспечана магчымасць удзелу ў выкананнi дзяржаўнага заказу. I нягледзячы на невысокую долю ў агульным аб'ёме вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi, беларускiя фермеры таксама робяць свой унёсак у развiццё харчовай бяспекi. Давайце разгледзiм гэта на прыкладзе гаспадароў Брэстчыны.

Иллюстративное фото «СБ»
Иллюстративное фото «СБ»

Брэсцкая вобласць — адзiн з лiдараў у станаўленнi фермерскага руху краiны, што абумоўлена гiстарычнымi каранямi развiцця прыватнага сектара ў сельскай гаспадарцы, высокай прадпрымальнiцкай актыўнасцю насельнiцтва i найбольш спрыяльнымi ўмовамi для раслiнаводства. Унутрырэгiянальная структура характарызуецца высокай канцэнтрацыяй фермерскага бiзнесу пераважна ў Палескiм рэгiёне: па стане на 1 студзеня 2025 года ў Пiнскiм раёне функцыянавала 113 гаспадарак, у Столiнскiм — 77.

На Брэстчыне вырошчваецца да чвэрцi бульбы ад усiх фермерскiх гаспадарак краiны, палавiна агароднiны i тры чвэрцi ягад i садавiны. Прычым ураджайнасць апошнiх традыцыйна амаль у паўтара разы вышэйшая за сярэднi паказчык па рэспублiцы. Паводле вынiкаў 2025 года ў структуры фермерскiх гаспадарак доля гаспадароў Брэсцкай вобласцi склала 36 працэнтаў выручкi ад рэалiзацыi прадукцыi, 47 працэнтаў чыстага прыбытку, 61 працэнт iнвестыцый у асноўны капiтал, а таксама зафiксаваны лепшы паказчык рэнтабельнасцi — 21,1 працэнта.

Па маштабах i падыходах да арганiзацыi вытворчасцi вылучаюцца некалькi мадэляў гаспадарання. Малыя сямейныя фермы канцэнтруюцца на невялiкiх аб'ёмах некалькiх вiдаў прадукцыi, перш за ўсё ў галiне раслiнаводства, забяспечваючы самазанятасць сельскага насельнiцтва i стабiльныя даходы. Сярэднiя гаспадаркi арыентаваны на ўстойлiвую таварную вытворчасць, спалучаюць сямейную аснову кiравання з прыцягненнем наёмнай працы. Буйныя гаспадаркi — гэта класiчны аграрны бiзнес, якi адыгрывае важную ролю ў вытворчасцi асобных вiдаў прадукцыi на рэгiянальным i рэспублiканскiм узроўнях. Прыкладам можа служыць СФГ «Навiцкiх» Лунiнецкага раёна — адзiн з найбуйнейшых вытворцаў морквы ў краiне з пасяўной плошчай больш за 1100 гектараў i валавым зборам да 90 тысяч тон. Асаблiвасць гаспадаркi — нарошчванне выпуску прадукцыi з больш высокай дабаўленай вартасцю: мытай, нарэзанай i замарожанай па тэхналогii шокавай замарозкi.

Пашырэнне сучасных тэхналогiй i стаўка на ўнiкальны прадукт — вызначальная рыса сучаснага фермерскага развiцця. Напрыклад, СФГ «Вiшнёвая паляна» Брэсцкага раёна рэалiзуе незвычайныя вiды мёду: чарэшнева-дурнiчны, акацыевы, рапсавы. СФГ «ШульжыкАгра» Драгiчынскага раёна арганiзавала выпуск крафтавай пасцiлы з садавiны i агароднiны ўласнай вытворчасцi. А ФГ «Снэйлсэка» спецыялiзуецца на развядзеннi мiжземнаморскiх слiмакоў. Такiя прадукты закрываюць невялiкiя рыначныя нiшы i фармiруюць вакол гаспадарак лаяльную аўдыторыю спажыўцоў, для якiх важны ўнiкальнасць i якасць, а не масавасць.

Асобны напрамак — спалучэнне вытворчасцi з турыстычнымi паслугамi. СФГ «Находка Палесся» Iванаўскага раёна прыцягвае аматараў фотасесiй на фоне кветкавых палёў: на яго 20‑гектарным полi вырошчваецца больш за 50 мiльёнаў цюльпанаў, а ў 2026 годзе тут праведзены фестываль «Кветкi жыцця: сiмфонiя вясны i прыгажосцi». Асаблiвасць гэтага сегмента ў тым, што такiя бiзнес-мадэлi сапраўды ўнiкальныя.

Перспектыўнымi для развiцця фермерства таксама становяцца новыя напрамкi гаспадарання: трусагадоўля, авечкагадоўля, вырошчванне новых сельскагаспадарчых культур. Менавiта невялiкiя гаспадаркi валодаюць большай гнуткасцю: яны лягчэй iдуць на эксперыменты, хутчэй перабудоўваюць вытворчасць пад зменлiвыя запатрабаваннi рынку i менш балюча перажываюць няўдачы. Такiм чынам, фермерства ў Беларусi, асаблiва на Брэстчыне, займае ўласную нiшу i арганiчна дапаўняе буйныя сельгаспрадпрыемствы. Менавiта гэтая здольнасць — закрываць невялiкiя рыначныя нiшы, эксперыментаваць i прапаноўваць спажыўцу нешта адметнае — робiць яго важным драйверам развiцця сельскiх тэрыторый. Пры гэтым варта адзначыць важную тэндэнцыю: шэраг фермерскiх гаспадарак ужо даўно выйшаў за межы малога бiзнесу. Яны паспяхова маштабуюцца, нарошчваюць вытворчыя магутнасцi, iнвестуюць у сучасную тэхнiку i перапрацоўку — i па шэрагу пазiцый становяцца сур'ёзнымi вытворцамi.

Сяргей ЖУК, аналiтык Беларускага iнстытута стратэгiчных даследаванняў

Источник: СБ. Беларусь сегодня ↗

Поделиться

По теме

ЭкономикаМинфин с 7 октября увеличит покупку валюты и золота в пять раз

Минфин России с 7 октября по 6 ноября намерен купить иностранной валюты и золота по бюджетному правилу на 279,42 млрд руб. Это в пять раз больше планируемого месяцем ранее объема (55,6 млрд руб.).

Коммерсантъ
ЭкономикаFT узнала, как растущее долговое бремя мешает КНР стимулировать экономику

В этом году обслуживание долга Китаю обойдется в 19,2% от общего государственного правительства, согласно исследованию Conference Board

Григорий Лебедев
Bloomberg узнал, как ИИ помог мошенникам заработать $442 млрд
ЭкономикаBloomberg узнал, как ИИ помог мошенникам заработать $442 млрд

Жители 42 стран в прошлом году потеряли $442 млрд из-за интернет-мошенников, использующих искусственный интеллект (ИИ), — эта сумма превышает некоторые оценки объема мировой торговли кокаином, сообщает Bloomberg со ссылкой на данные Global Anti-Scam Alliance (GASA).

Ксения Киндеева
Брифинг EIA

Продолжайте читать каждое утро.

Истории, которые важны, отобранные нашими редакторами и в вашем почтовом ящике до 7 утра — каждый будний день.

Без спама. Отписаться можно в любой момент.