От столицы до деревеньки: как маленькие белорусы плетут свою цепочку родного языка
Цi можа адно слова змянiць атмасферу ў дзiцячым садку i адгукнуцца ў тысячах дамоў па ўсёй краiне? Так, усё магчыма. Гэтай восенню ў дашкольных установах ...

Цi можа адно слова змянiць атмасферу ў дзiцячым садку i адгукнуцца ў тысячах дамоў па ўсёй краiне? Так, усё магчыма. Гэтай восенню ў дашкольных установах адукацыi Беларусi з’явiлася маштабная i надзвычай цёплая акцыя «Моўны ланцужок». Дзецi разам з бацькамi i выхавальнiкамi кожны тыдзень адкрываюць для сябе новае беларускае слова. Родная мова пасяляецца ў дзiцячых малюнках, песнях, гульнях, прысутнiчае на сямейных вечарах. Праз творчасць родныя гукi натуральна ажываюць — як пах восеньскага лiсця, смак духмянага пернiка або мамiна калыханка.

Арына таксама паказвае свой малюнак хвастатай прыгажунi i расказвае:
— А мне яшчэ вельмi падабаецца слова «матуля». Мы з сям’ёй любiм вандраваць — ужо бачылi лiхтаршчыка ў Брэсце i гулялi па Вiцебску.
Побач хлопчык цягне ручку:
— А маё любiмае слова — «бусел»! Мы яго самi з паперы рабiлi!
Усё пачынаецца ранiцай панядзелка, калi маленькiя ножкi пераступаюць парог садка, а пальчыкi яшчэ моцна трымаюцца за цёплыя бацькоўскiя далонi. Першае, куды накiроўваюцца зацiкаўленыя позiркi, — адмысловы стэнд, дзе ўжо чакае чарговае слова‑таямнiца. Гэта заўсёды хвалюючы сюрпрыз! Гэтым разам дзяцей сустракае пушыстая «вавёрка». Увесь наступны тыдзень яна галоўная гераiня: пра яе спяваюць, яе малююць i запрашаюць на вясёлыя гульнi.
Пра наладжаную сiстэму распавядае загадчыца дзiцячага садка № 567 Мiнска Наталля Падабед: — Кожны тыдзень знаёмiм дзяцей з новым словам, а потым на працягу наступных дзён лiтаральна ўплятаем яго ў паўсядзённае маўленне. Мы ўжо вывучылi такiя словы, як «матуля», «ураджай», «галiнка». Цяпер вось «вавёрка», бо ў нас тэматычны тыдзень дзiкiх жывёл. А наперадзе яшчэ цэлы шэраг адкрыццяў: «лiстапад», «талерка», «канапа», «гадзiннiк», «цягнiк», «чаравiкi». Блiжэй да святаў — «падарункi» i «маляванка».

— Беларуская мова валодае дзiўнай, амаль тэрапеўтычнай сiлай. Дзецi проста заварожаны яе ласкавымi гукамi: «сонейка», «кветачка», «зорачка»... А як шчыра i звонка малыя смяюцца, калi адкрываюць для сябе пацешныя i звонкiя назвы — духмяны «пернiк», яркi «парасон» цi звычайныя «шкарпэткi»!
У кожнай групе абсталяваны куток з беларускiм каларытам. У Алесi Уладзiмiраўны ёсць папяровыя канструктары, з дапамогай якiх дзецi могуць пераапранаць лялек у народныя строi, «гатаваць» беларускiя дранiкi цi бабку. I, вядома, тут шмат беларускiх казак.
— Яны вельмi светлыя, без жорсткасцi, — адзначае выхавальнiца. — Замест далёкiх каралеўстваў малых сустракае знаёмы свет прыроды i героi накшталт Несцеркi. Яны перамагаюць цяжкасцi працавiтасцю i кемлiвасцю, вучаць справядлiвасцi i паказваюць: з любой сiтуацыi можна знайсцi выйсце з усмешкай.
У старэйшай групе выхавальнiца Кацярына Балiцкая разам з дзецьмi збiрае ўласную чароўную «скарбонку»: малыя з азартам малююць па кропках, пiшуць графiчныя дыктанты, лепяць i робяць аплiкацыi. Але сапраўдны ваў‑эфект пачынаецца, калi слова ажывае праз цiкавыя факты. Напрыклад, вы ведалi, якi дзiўны iнструмент вавёрчын хвост? Ён выкарыстоўваецца i як руль пры палётах з дрэва на дрэва, i як парашут — з iм можна бяспечна скокнуць нават з вышынi пяцiпавярховiка! Але ў вадзе ён моцна перашкаджае, таму вавёркi плаваць не любяць, хоць i выдатна ўмеюць. А яшчэ гэтыя пухнатыя звяркi папросту могуць усынавiць чужых малых. Праз такiя абмеркаваннi слова тыдня застаецца ў памяцi надоўга.
Музычны кiраўнiк Маргарыта Раўкуць упэўнена, что беларуская гаворка нiбы створана для спеваў: — Наша мова неверагодна мiлагучная. Вы б чулi, з якой пяшчотай малыя выводзяць «Перапёлачку»! А старэйшыя хлопчыкi i дзяўчынкi ўжо з асаблiвым гонарам i вельмi старанна спяваюць словы Дзяржаўнага гiмна. Але доўга сядзець на месцы — гэта не пра нашых выхаванцаў. Варта толькi загучаць залiхвацкай беларускай польцы цi «Лявонiсе», як зала адразу выбухае вясёлым тупатам, звонкiм смехам i шчырым дзiцячым драйвам. У пятнiцу традыцыйна падводзяцца вынiкi. Гэта сапраўдны квэст: у розных кутках садка хаваюцца цацкi або карцiнкi з вывучаным словам. Дзецi шукаюць iх i расказваюць, што новага даведалiся. Група, якая збярэ больш за ўсiх карцiнак, прыходзiць у музычную залу i ўрачыста вешае на агульны «моўны ланцужок» медальён з новым словам. Такiм чынам, кожны маленькi ўдзельнiк адчувае свой поспех i гонар за сумесную справу.

Алена Бекмiрава, загадчыца дзiцячага садка № 2 Кобрына:
— Папаўняць слоўнiкавы запас карысна не толькi малым, але i дарослым, таму мы працуем у тандэме з сем’ямi. Мамы i таты ўключаюцца ў працэс з цiкавасцю! Блiжэй да выхадных ладзiм прыгожы фiнал: кожная група збiрае яркiя фота‑ i вiдэасправаздачы пра тое, як «слова тыдня» гасцявала ў дзяцей, i мы дзелiмся iмi ў Viber.
Людмiла Дабжынская, выхавальнiца дзiцячага садка аграгарадка Абухава Гродзенскай вобласцi:
— Для кожнага слова шукаем нешта адмысловае. Напрыклад, падчас Тыдня сям’i словы «сяброўства» i «матуля» замацоўвалi ў жывых сiтуацыях: будавалi з канструктара «мост сяброўства», каб памiрыцца пасля спрэчак, сустракалi мам паштоўкамi. З выхаванцамi старэйшай групы разважалi пра дабрыню, мiласэрнасць i прыгажосць душы. А яшчэ практыкуем моўныя днi: дзецi самi праводзяць беларускiя гульнi для iншых груп i рыхтуюць мiнi‑спектаклi.
ЦIКАВА
Да душэўнай iнiцыятывы падключаецца ўсё больш людзей. Моўны рух ахапiў усю краiну, прычым у кожным рэгiёне педагогi знаходзяць свае непаўторныя падыходы i формы.



