суббота, 14 ноября 2026 г.Москва
Eurasian Information AgencyЕвразийское информационное агентство Global Media Group
Культура

Лучший прозаик года Наум Гальперович — о романе «Чырвоны мост» и разнице между прозой и поэзией

Нацыяльную літаратурную прэмію ў намінацыі «Лепшы твор прозы» падчас Дня беларускага пісьменства, які сёлета прайшоў у Касцюковічах, за кнігу «Чырвоны мост» ...

Опубликовано
Лучший прозаик года Наум Гальперович — о романе «Чырвоны мост» и разнице между прозой и поэзией

Нацыяльную літаратурную прэмію ў намінацыі «Лепшы твор прозы» падчас Дня беларускага пісьменства, які сёлета прайшоў у Касцюковічах, за кнігу «Чырвоны мост» атрымаў вядомы беларускі паэт, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, уладальнік медаля Францыска Скарыны, аўтар і вядучы папулярнай праграмы «Суразмоўцы» на тэлеканале «Беларусь 3» Навум ГАЛЬПЯРОВІЧ. Яго твор — натхняльны калейдаскоп цікавых эсэ, успамінаў і расказу пра сваю малую радзіму — Полаччыну, пра грамадства і час, пра станаўленне Гальпяровіча як асобы і літаратара, пра сустрэчы з цікавымі людзьмі, пра ўзаемаадносіны з блізкімі. Пры чытанні твора ўзгадаліся радкі Барыса Пастарнака: «Я весь мир заставил плакать над красой земли моей».

Полацк — гэта не толькі геаграфія
Полацк — гэта не толькі геаграфія
— Якое ўражанне ў вас засталося ад Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах?
— Якое ўражанне ў вас засталося ад Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах?

— Вельмі станоўчае. Спадабаўся канцэрт, які быў вытрыманы ў нацыянальным стылі, гучала шмат беларускай мовы і вершаў класікаў са сцэны. Да свята падышлі з вялікім густам.

— Што мяняецца ў жыцці літаратара, калі яго прызнаюць лепшым празаікам года?

— Адчуваеш больш упэўненасці ў сваіх сілах і большую адказнасць за свае будучыя крокі.

— Навум Якаўлевіч, можна сказаць, што Полацк для вас тое самае, што Маконда для Маркеса ці штат Ёкнапатофа для Фолкнера?

— Гэта выбітныя, вялікія пісьменнікі, але ўсё ж такі і Маконда, і Ёкнапатофа — выдуманыя мястэчкі, а Полацк — месца рэальнае, якое нават выходзіць за межы рэальнасці і робіцца ўжо сакральным. Гэты горад не столькі геаграфічнае месца, колькі месца, якое вызначае для мяне мой час. Хутчэй за ўсё я бліжэй у літаратурным сэнсе да турэцкага пісьменніка Архана Памука з яго кнігай пра Стамбул. Вялікае ўражанне ў свой час атрымаў і ад рамана расійскага пісьменніка Аляксандра Чудакова «Ложится мгла на старые ступени». Мая кніга «Чырвоны мост» — гэта таксама біяграфія маёй душы.

— Якія адносіны ў вас з часам? Ён для вас сябра, настаўнік ці, можа быць, метафізічны вораг, з якім вы знаходзіцеся ў канфрантацыі?

— Час можа быць і ворагам, і сябрам, і настаўнікам. Усё залежыць ад таго, наколькі чалавек у сваёй творчасці і сваім жыцці пераадольвае гэтыя моманты. Калі ўзяць Васіля Быкава, у яго апавяданнях час заўсёды ставіць героя перад выбарам, як у «Сотнікаве»: здрада ці смерць? Гэта лёсавырашальныя моманты. Караткевіч гэта пераадольваў, і ў яго творчасці час з метафізічнага ворага ператвараўся ў настаўніка, а пасля і ў сябра. Для мяне час таксама перш за ўсё настаўнік і сябра. Я ў гэтым сэнсе рамантык. Абвінавачваць час ні ў чым не хачу.

Парадоксы Скарыны — У гісторыі Полацка, на ваш погляд, яшчэ засталіся нявывучаныя старонкі? Аб якой гістарычнай асобе мы ведаем яшчэ недастаткова?
Парадоксы Скарыны — У гісторыі Полацка, на ваш погляд, яшчэ засталіся нявывучаныя старонкі? Аб якой гістарычнай асобе мы ведаем яшчэ недастаткова?

— Нягледзячы на тое што пра гэту асобу шмат пішуць і гавораць, але, як ні парадаксальна гучыць, я думаю, што Францыск Скарына менавіта як асоба яшчэ не вывучаны да канца. Пішуць і гавораць часта канспектыўна. Яго біяграфія, перасоўванне па ўсім свеце — сюжэт цікавы і захапляльны, ён мог бы стаць сапраўдным блакбастарам. Невядома, што з Крыжам Еўфрасінні Полацкай. Гісторыя яўрэяў Полацка — яшчэ адна нявывучаная старонка. 500—600 гадоў таму ледзь не палову насельніцтва ў Полацку складалі яўрэі. Якія яны былі? Што рабілі? Напэўна, там былі свае постаці, аб якіх мы не ведаем? Цалкам не адлюстраваныя ў нашай літаратуры дзейнасць Полацкага езуіцкага калегіума, дзе вучыўся пісьменнік Ян Баршчэўскі, Полацкага кадэцкага корпуса, які скончылі многія будучыя генералы. Лёсы Рагнеды, Усяслава Чарадзея і Сімяона Полацкага таксама павінны быць шырэй паказаны ў мастацтве. Мая мара — каб талент, роўны Уладзіміру Караткевічу, з такой жа апантанасцю расказаў пра полацкую гісторыю і полацкія постаці.

— Як пісаць пра гісторыю без штампаў?

— Прапаноўваць свой погляд на яе як творцы і грамадзяніна. Ніколі не зводзіў рахункі — Ці засталіся ў вас нейкія літаратурныя крыўды сёння? Не думалі, што кніга ўспамінаў — яшчэ і выдатная магчымасць звесці асабістыя рахункі?

— Крыўды, безумоўна, былі, але зводзіць рахункі я ніколі не хацеў. Аднойчы ў Віцебску адна журналістка і пісьменніца, калі я паказаў ёй свае першыя творы, параіла мне не думаць пра літаратуру і вялікія гарады, а займацца сваім абывацельскім жыццём у правінцыі. Праз шмат гадоў, калі ўжо стаў вядомым, не вытрымаў і патэлефанаваў ёй, каб нагадаць, як яна памылілася. Але гэта было адзін раз у жыцці. Яна сказала: «Як я рада за вас, што ўсё атрымалася!»

Былі моманты, калі не заўважалі, але як на гэта можна крыўдзіцца? Неяк абяцалі даць прэмію аднаго выдання, а далі іншаму, сказаўшы мне: «Ты яшчэ малады, паспееш…» Я не вытрымаў і пачаў спрачацца: «Вы далі яму за тое, што ён лепш напісаў, ці пашкадавалі яго? Пры чым тут тады творчасць?» Зараз, вядома, ёсць задавальненне ад таго, што насуперак усяму я нечага дабіўся ў літаратуры. У мяне, дарэчы, ніколі не было ў ёй настаўнікаў, якія б прывялі мяне ў прафесію за руку. Як кагосьці Рыгор Барадулін, Міхась Стральцоў, Янка Брыль… Пад крыламі класікаў — Вы не імкнуліся да гэтага?

— Так склаўся лёс. Я б з радасцю пайшоў пад крыло класіка. Да мяне прыхільна ставіўся паэт Давід Сімановіч у Віцебску. Я многа ад яго ўзяў. Але тады я не адчуваў яго сваім настаўнікам, магчыма, стаў адчуваць толькі цяпер, з цягам часу. Мне было зайдросна, калі Рыгор Барадулін са сцэны цытаваў вершы маладых паэтаў. Толькі праз многа-многа гадоў Барадулін падарыў мне зборнік і шчыра напісаў, як любіць маю творчасць. Але ж да гэтага прайшлі гады сумневу, няўпэўненасці, адчаю…

— Але ж вы засталіся аптымістам і сёння?

— Так. Я бачыў шмат негатыву ў жыцці, прайшоў, як любы дарослы, праз свае чалавечыя і прафесійныя выпрабаванні, але ніколі не канцэнтраваў увагу на негатыве.

— І ад вашай кнігі ўражанне ўвогуле пазітыўнае. Так, мы губляем родных, часам не здзяйсняем свае мары, але нешта ў сэрцы застаецца назаўжды — напрыклад, свет дзяцінства. І ўсе нашы памылкі і чалавечыя адкрыцці — той падмурак, на якім узнікае наша асоба.

— У пэўнай ступені гэта так. Я лічу, што самае галоўнае ў літаратуры — бачыць гэты свет і выйсце з самых складаных сітуацый. Літаратура для мяне — перш за ўсё гуманізм. На маю думку, нельга пісаць з адчуваннем, што навокал толькі зло і безнадзейнасць. Я адной пісьменніцы так аднойчы і сказаў: «У цябе выдатны твор, але там толькі безвыходнасць і гора». Паміж прозай і паэзіяй — «Чырвоны мост» заканчваецца вершамі. Міжволі ўзнікае паралель з «Доктарам Жывага» Пастарнака. Згодны?

— Фармальна так, але розніца ўсё ж такі ёсць. У Пастарнака змешчаны вершы ад імя галоўнага героя, ад яго лірычнага «я», каб дапоўніць партрэт Юрыя Жывага як асобы. А ў мяне — мае аўтарскія вершы. У нейкі момант я нават хацеў зняць іх з кнігі, але кіраўнікі «Мастацкай літаратуры» Алесь Бадак і Віктар Шніп сказалі, што не трэба: вершы добра дапаўняюць празаічны расповед. У маіх эсэ дзейнічаюць канкрэтныя асобы, узгадваюцца рэальныя падзеі з майго жыцця, пра гэта я нешта сказаў і ў вершах. Я пагадзіўся з Бадаком і Шніпам і палічыў, што гэта добрае лірычнае дапаўненне. Я ўсё ж такі ў першую чаргу паэт, і хацелася б, каб той чытач, які адкрые «Чырвоны мост», завяршыў знаёмства з творам менавіта вершамі. Я ўпэўнены, што нават самая лірычная проза не выклікае такіх эмацыянальных рэакцый, як вершы, якія ўздзейнічаюць непасрэдна на душу і сэрца.

— У вашай кнізе ёсць радкі: «Самае складанае, што можа быць, — гэта быць шчырым». Як вам здаецца, вы дасягнулі гэтай шчырасці ў «Чырвоным мосце?»

— На 80—90 працэнтаў. Ёсць пэўныя моманты, пра якія я памятаў, таму што шчырасцю можна нанесці рану і блізкім людзям, а ў нечым і самому сабе. У кожнага з нас ёсць свае запаведныя куточкі і табу, якія будуць з табой да скону. Увогуле, імкненне быць шчырым часам выклікала сумленне. Прачынаўся ноччу і перагортваў старонкі кнігі: ці не пакрыўдзіў каго? — Калегі кажуць, што ў вас выйшла новая цікавая кніга пра Кітай.

— Так. Кніга «Пад адным небам» распавядае пра мае паездкі ў гэту краіну, дзе ў мяне на міжнародным радыё ўжо 15 гадоў працуе дачка Вольга. Былі цікавыя сустрэчы па журналісцкіх справах. Я, напрыклад, быў дома ў вядомага кітайскага паэта, перакладчыка і мастака Гаа Мана, які сябраваў з Максімам Танкам. Ёсць у кнізе і пераклады кітайскіх паэтаў на беларускую мову. Я расказваю пра свае шматлікія пазітыўныя ўражанні ад гэтай непаўторнай і самабытнай краіны. Яе вялікасць — Чаму вы не любіце, калі хтосьці называе літаратуру сваім хобі?

— Я не разумею, як яна можа быць хобі, калі ты займаешся ёю ўсур’ёз. Для мяне літаратура — занятак сакральны, нават святы. Гэта мой лёс, сэнс майго жыцця. Маё пакаленне так гадавалі. Можа, у маладых літаратараў сёння іншае стаўленне? Я ніколі не займаўся ёю дзеля заробку. Для мяне вера ў літаратуру — тое самае, што для верніка вера ў Бога. Для мяне літаратура — магчымасць дакрануцца да яго. І такое стаўленне ў мяне сфарміравалася ў 14 гадоў, калі ўпершыню пабачыў сапраўдных пісьменнікаў у Полацку, калі мама дастала мне квіток у Полацкі дом афіцэраў, дзе праходзіла Дэкада савецкай літаратуры. І я ўпершыню ўбачыў Петруся Броўку і Міхаіла Святлова, які чытаў сваю славутую «Грэнаду»… Для мяне яны былі небажыхарамі! І да гэтага часу, і ў свае сённяшнія гады я так і лічу, што пісьменнікі — гэта людзі, якія дакранаюцца да святога, як прапаведнікі і святары, толькі яны служаць, як любіў казаць Алег Лойка, «яе вялікасці літаратуры».

— Ці варта пасля «Чырвонага моста» прыхільнікам вашых вершаў непакоіцца, што Гальпяровіча цалкам паглынула проза і новых вершаў яны не пабачаць?

— Проза, вядома, зацягвае… У ёй ёсць свая магія. Нядаўна я скончыў працяг «Чырвонага моста» — раман «Мой Іерусалім». Там зноў Полацк і маё жыццё. Але Андрэй Вазнясенскі ў адным са сваіх вершаў казаў: «Стихи не пишутся, случаются, как чувства или же закат…» Калі яны будуць працягваць «здарацца», я не буду адмаўляцца. Але скажу шчыра: сёння ў мяне ўсё менш бывае ўнутраных усплёскаў, характэрных для маіх лепшых вершаў. Сёння я магу напісаць верш, майстэрства ёсць, але каб ён быў на ўзроўні мяне ранейшага — задача няпростая… Поспех майго празаічнага твора ставіць вельмі высокую планку і перад вершамі. Нядаўна здаў зборнік вершаў у выдавецтва «Беларусь» і спадзяюся, што ў наступным годзе ён выйдзе. Там будуць і новыя вершы, але так часта, як яны з’яўляліся ў перыядычным друку раней, ужо не можа быць. Я цяпер стаўлюся да гэтага больш строга і адказна.

— Навум Якаўлевіч, дзякуй вам за размову!

— Мне было прыемна размаўляць з чалавекам, які з’яўляецца не толькі вядомым журналістам, але і маім земляком. Аднойчы я прачытаў у вашым артыкуле, што вы з дзяцінства слухалі мяне па радыё ў родным Наваполацку?

— Так і ёсць.

— Атрымліваецца, што наша размова і сустрэча — працяг маёй кнігі. Гэта тое, пра што Рыгор Барадулін калісьці казаў, што ёсць асаблівы полацкі менталітэт.

— Будзем гэтым ганарыцца! ПІСЬМЕННІК І МЕДЫЯ

— Якой вам успамінаецца праца на радыё?

— Радыё — гэта 40 гадоў майго жыцця. Мой другі дом. Спачатку быў 16-гадовы перыяд працы карэспандэнтам Беларускага радыё па Віцебскай вобласці. За мной замацавалі 11 раёнаў. Карпункт знаходзіўся ў Наваполацку. Кожны дзень было шмат цікавых сустрэч і лёсаў. Гэта прыносіла вялікае задавальненне. Таксама 16 гадоў адпрацаваў дырэктарам Міжнароднага радыё «Беларусь». Калі пачынаў працу, там было чатыры гадзіны вяшчання на чатырох мовах, а калі сыходзіў, вяшчанне было ўжо кругласутачным і на дзевяці мовах. Мы праводзілі шмат конкурсаў для слухачоў, якія адкрывалі для сябе Беларусь. Выпускнікі лінгвістычнага ўніверсітэта прыходзілі да нас перакладчыкамі, а станавіліся вельмі добрымі журналістамі. Я і сёння раблю праграмы для радыё «Культура»: «Дыялогі пра культуру», «Чытацкі дзённік», сумесны праект з часопісам «Маладосць» — «Прачулым радком»…

— Што чакаць гледачам у новым сезоне вашага тэлевізійнага праекта «Суразмоўцы» на тэлеканале «Беларусь 3»?
— Што чакаць гледачам у новым сезоне вашага тэлевізійнага праекта «Суразмоўцы» на тэлеканале «Беларусь 3»?

— Сустрэчы з цікавымі людзьмі ў восьмым сезоне працягнуцца. Будзе шмат маладых паэтаў і празаікаў, якія толькі ўваходзяць у беларускую літаратуру. Многія з іх жывуць не ў сталіцы, але вельмі сур’ёзна ставяцца да сваёй літаратурнай працы. Будуць цікавыя і яркія асобы, якія робяць свой унёсак у айчынную літаратуру, культуру, мастацтва.

pepel@sb.by
pepel@sb.by

Источник: СБ. Беларусь сегодня ↗

Поделиться

По теме

Мода как дипломатия: в Русском доме в Минске прошла презентация EIA GMG и вечер стиля и женских инициатив
КультураМода как дипломатия: в Русском доме в Минске прошла презентация EIA GMG и вечер стиля и женских инициатив

Минск стал точкой притяжения для мира моды, медиа и общественной дипломатии. В пространстве Русского дома — Российского центра науки и культуры — состоялась презентация Евразийского информационного агентства Global Media Group (EIA GMG).

EIA Staff
Shortparis выпустили альбом после смерти лидера группы
КультураShortparis выпустили альбом после смерти лидера группы

Участники группы Shortparis выпустили альбом «Илиада» без своего лидера и основного автора Николая Комягина

МК
Ушла из жизни художник Катя Белявская
КультураУшла из жизни художник Катя Белявская

Из-под Звенигорода пришла страшная новость – ушла из жизни Катя Белявская, чье имя в списке ста лучших современных художников России, а работы хранятся во многих коллекциях нашей страны и мира

МК
Брифинг EIA

Продолжайте читать каждое утро.

Истории, которые важны, отобранные нашими редакторами и в вашем почтовом ящике до 7 утра — каждый будний день.

Без спама. Отписаться можно в любой момент.