Saturday, September 26, 2026Moscow
Eurasian Information AgencyEurasian Information Agency
This article is available in Russian.Translate →
Society

Отправились в кулинарную столицу Полесья, чтобы узнать секретный рецепт ее самого пикантного блюда

Смаката! За мотальскімі флякамі мы накіраваліся ў кулінарную сталіцу Палесся Калi вы лiчыце, што пазналi ўсе смакi беларускай кухнi, адпраўляйцеся на ...

Published
Отправились в кулинарную столицу Полесья, чтобы узнать секретный рецепт ее самого пикантного блюда

Смаката! За мотальскімі флякамі мы накіраваліся ў кулінарную сталіцу Палесся

Калi вы лiчыце, што пазналi ўсе смакi беларускай кухнi, адпраўляйцеся на поўдзень Брэстчыны. Сапраўдныя гастранамiчныя адкрыццi чакаюць у аграгарадку Моталь Iванаўскага раёна, знаёмага многiм ласунам знакамiтым фестывалем «Мотальскiя прысмакi». Але сярод дзясяткаў вiдаў каўбас, паляндвiц i духмянага хлеба тут ёсць адна неверагодна каларытная страва, здольная ашаламiць нават самага патрабавальнага гурмана, — мотальскiя флякi. Каб здзiвiць вас, мы накiравалiся ў кулiнарную сталiцу Палесся.

Вольга Собалева.
Вольга Собалева.

Спыняюся каля акуратнай вясковай хаты. Адразу вiдаць, што тут жыве дбайная гаспадыня. Кветнiкi пад вокнамi, дворык дагледжаны, а на ганку, як у казцы, сядзяць важныя пухнатыя каты. Вядома, яны акружаны тут шчырым клопатам i ласкай.

Сустракае мяне Вольга Собалева — жанчына з добрымi вачыма i моцнымi працавiтымi рукамі. Гэтая дасцiпная кабета працуе вартаўнiцай у ААТ «Агра-Моталь», а вольны час аддае кулiнарыi. Яна стаяла ля вытокаў знакамiтых «Мотальскiх прысмакаў», якiя нараджалiся як сцiплы местачковы кулiнарны фэст, а ператварылiся ў вядомы нават за межамi краiны. На працягу свята, згадаем, тут праводзяцца майстар-класы па прыгатаваннi самых адмысловых страў. Да Вольгi Iванаўны заўжды чарга збiраецца.

Але вяртаемся да нашага далiкатэсу з каровiнага страўнiка (рубца).

— Флякi — страва з вялiкай гiсторыяй, — распавядае гаспадыня. — Кажуць, яшчэ ў XIV стагоддзi iх любiў сам кароль Ягайла, а ў рамане Булгакава «Майстар i Маргарыта», памятаеце, афiцыянт абвяшчаў: «Фляки господарские». У нашых краях гэта была не проста ежа, а важны пачастунак — яго падавалi дарагiм гасцям у глiняных збаночках. I бабуля мая гатавала iх не як штодзённую страву, а як нешта асаблiвае. Я таксама гатую іх з павагай да традыцыi.

Кухня ў Вольгi невялiкая, але ўтульная. Пахне маслам i прыправамi. Гаспадыня дастае з халадзiльнiка адвараныя флякi, масла, каляндру i пачынае расказваць, суправаджаючы кожны крок справай:
Кухня ў Вольгi невялiкая, але ўтульная. Пахне маслам i прыправамi. Гаспадыня дастае з халадзiльнiка адвараныя флякi, масла, каляндру i пачынае расказваць, суправаджаючы кожны крок справай:

— Варыць рубец трэба 6 — 8 гадзiн, пакуль не стане мякенькiм. Я заўжды купляю многа, дзесяць кiлаграмаў звару i, расклаўшы па пакецiках, адпраўляю ў маразiльнiк... Захацелася далiкатэсу цi госцi прыйшлi — пачастунак хутка з'явiцца на стале.

Гаспадыня бярэ патэльню, ставiць на агонь, кiдае важкi кавалак масла:

— Кладзём не шкадуючы — шмат яго трэба, каб наварыста было. Соль — я ўжо прысалiла пры варцы, таму цяпер трохi. А вось каляндра ў мяне свая, з агароду. Яе таксама не шкадую — кiдаю ад душы. Адпраўляем да флякаў цёртую сырую моркву. Смажым, дадаючы вадзiцы, каб страва пратушылася. Хвiлiн дзесяць — i можна частавацца.

Пакуль флякi тушацца, Вольга расказвае пра сябе. Яна нарадзiлася ў Моталi. Калi была ў пятым класе, памёр бацька, i сям'я паехала ў Бабруйск. А потым замуж выйшла — i ў 1989‑м назад вярнулася.

— Родная вёска сустрэла зусiм iншай! Цэнтр перабудавалi, упрыгожылi кветкамi, магазiны новыя, асфальт, плошча, фантан. Як я з'язджала, Дом культуры толькi будавалi, а пра царкву i гаворкi не было. На вулiцах такiя лужыны стаялi, што мы, дзецi, у iх купалiся!

Пасля дэкрэтнага водпуску кiнула работу, пачала гандляваць. У калгасе загадчыцай склада была, экспедытарам. На пенсiю выйшла — пасядзела чатыры месяцы дома i зноў папрасiлася ў гаспадарку вартаўнiком.

Пытаюся пра любоў да кулiнарыi.

— Бабуля мая з бацькавага боку на ўсю вёску пiрагi пякла — на вяселлi, на святы. I бацька талент меў. Картоплю пасмажыць ды соусу нейкага нашаманiць так, што язык праглынеш. Так што кухарства — талент сямейны. А дачка мая, дарэчы, поварам у Брэсце працуе. I сын выдатна гатуе, пашанцавала нявестцы.

За шчырай размовай час бяжыць непрыметна. I вось флякi гатовыя. Вольга Iванаўна ставiць патэльню на стол:
За шчырай размовай час бяжыць непрыметна. I вось флякi гатовыя. Вольга Iванаўна ставiць патэльню на стол:

— Можна з аржаным хлебам, з бульбай цi проста са смятанай. У нас у Моталi часцей за ўсё ядуць з хлебам: мачаеш скарыначку ў гэтую падлiўку… Смаката! I самы цымус — калi флякi гарачыя, прама з патэльнi, калі масла яшчэ шыпiць.

Пакуль я смакую чаканне дэгустацыi, гаспадыня расказвае жартаўлiвую гiсторыю:

— Сабралiся мы з дзяўчатамi ў рэстарацыi пасядзець, чыста бабскiм гуртком. Замаўляем флякi — там жа iх з юшкай падаюць. Ну i добра так налiваюць, а мая сяброўка вельмi любiць флякi. I вось вырашыла яна расцягнуць сваю гастранамiчную асалоду. Юшку пасёрбала, а самае смачнае пакiнула, каб пакаштаваць пасля танцаў. I як жа разгубiлася, калi са стала знiкла мiска. Пайшла на кухню… З гумарам да яе аднеслiся афiцыянты: вярнулi i дабаўкi далi. Флякi — гэта наша ўсё…

Ганна Якаўлева каштуе мотальскія флякі.
Ганна Якаўлева каштуе мотальскія флякі.

Я ўсмiхаюся. А Вольга дадае:

— А галоўны iнгрэдыент кожнай стравы — любоў. Калi няма настрою, нiчога не выйдзе. На сваю кухню панурай не заглядваю, заўсёды ўзнёслая, затое i атрымлiваецца смачна заўжды.

I сапраўды, нашы флякi ўдалiся на дзiва cмачныя. Прызнаюся, быў у мяне пэўны недавер да галоўнага iнгрэдыенту — страўнiка каровы…

Трэба рабiць высновы: сапраўдная гаспадыня, пэўна, i з сякеры зробiць эталон смаку. Наша страва пiкантная, але вартая вашай увагi.

Пакрокавы рэцэпт На 1 кг адваранага каровiнага страўнiка (рубца) трэба:
Пакрокавы рэцэпт На 1 кг адваранага каровiнага страўнiка (рубца) трэба:

♦ масла вяршковае — 100 — 150 г (не шкадуйце);

♦ соль — па гусце (нашы былi прысолены пры варцы);

♦ каляндра — 1 — 2 ч. л.;

♦ морква — 2 — 3 шт. сярэдняга памеру;

♦ вада — 50 — 100 мл (трохi, каб пратушыліся).

Як р абiць

Страўнiк трэба варыць 6 — 8 гадзiн, пакуль не стане мякенькiм, старанна пачысцiць, нарэзаць палосачкамi, якiя трэба смажыць на вяршковым масле (можна з любiмымi спецыямi). Тушым нашу страву з дабаўленнем вады 10 хвiлiн. yakovleva@sb.by

Ад аўтара. Кулiнарныя традыцыi якой мясцовасцi выклiкаюць асаблiвую цiкавасць у вас, паважаныя сябры «Сельской газеты»? Дасылайце прапановы на электронную пошту yakovleva@sb.by . А таксама арыгiнальныя рэцэпты народнай кухнi, што вартыя заняць месца на стале нашых падпiсчыкаў i чытачоў. Смачна есцi i да новых сустрэч!

Source: СБ. Беларусь сегодня ↗

Share

More on This Story

В Минске проходит IV Международная конференция, посвященная судебно-экспертной деятельности
SocietyВ Минске проходит IV Международная конференция, посвященная судебно-экспертной деятельности

В Минске начала работу IV Международная научно-практическая конференция «Роль и значение судебно-экспертной деятельности и судебной экспертологии в обеспечении национальной безопасности», ...

Виктория Даревская
Народные приметы: что нельзя делать волгоградцам 26 сентября, в Корнилов день
SocietyНародные приметы: что нельзя делать волгоградцам 26 сентября, в Корнилов день

26 сентября верующие вспоминают священномученика Корнилия Сотника, который одним из первых среди язычников перешел в христианство. В народе праздник именуют Корниловым днем или просто Корнильем

МК
СК: белорусов пытаются вербовать для совершения терактов на объектах инфраструктуры
SocietyСК: белорусов пытаются вербовать для совершения терактов на объектах инфраструктуры

Неизвестные пытаются вовлекать граждан Беларуси в террористическую деятельность, предлагая деньги за совершение преступлений, сообщает корреспондент агентства ...

Алеся Кравченя
The EIA Briefing

Keep reading, every morning.

The stories that matter, chosen by our editors and in your inbox before 7 a.m. — every weekday.

No spam. Unsubscribe anytime.